Дзень бяз сонца...

Дзень бяз сонца.
Сьпіць садоўніца.

Ты бяз волі—
Будзь палонніцай.

Шлях цярністы—
і бяз розьніцы.

З ёй у сэрцы
Быць паломніцай.

Ціха стала—
Сьпіць ваколіца.

Сны ня сьняцца—
Зноў бяссонніца.

Сьнег засьнежыць.
Госьць загосьціцца.

Хтось пасьпее…
Хтосьці спозьніцца.


Рецензии