пяшчотныя хлопчыкi

пяшчотныя хлопчыкі становяцца маёй фобіяй.
кожную раніцу бачу іх у метро, на вакзалах, на светлафорах...
яны ўсьміхаюцца, вітаюць мяне рукамі
і таньчаць бы балванчыкі на афрыканскіх татамах

пяшчотныя хлопчыкі сталі маёй маніяй…
не, дакладней, я іх так чымсьці прывабліваю…
яны дораць мне словы, вершы, сьпевы,
яны губляюць свой час ды мае апошнія нервы…

пяшчотныя хлопчыкі любяць планету Венеру.
яны маюць свае думкі, свае словы, свае манеры.
яны маюць таксама й свае праблемы,
якія чамусьці перарастаюць у мае.

пяшчотным хлопчыкам няма справы да тваіх пачуццяў
яны жадаюць быць убачанымі, жадаюць быць пачутымі.
яны эгаістычныя монстры, энэргетычныя вампіры
яны займаюць усе ранішнія ды ўсе начныя эфіры.

пяшчотныя хлопчыкі рана ці позна губляюцца,
і, прынамсі, да мяне ніколі ўжо не вяртаюцца.
а калі й сустэну аднаго з іх выпадкова,
ён адводзіць свой позірк у іншы бок. своечасова.


Рецензии
Здравствуйте, Джема! Если не поняла каждое отдельное слово, но в целом мне стихотворение понятно.
Музыка стиха завораживает, а это главное, при осмысленном содержании.
Успехов Вам всяческих и светлого, звонкого, радостного творчества.
С любовью Зейлар.

Зейлар   27.02.2008 07:30     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі за ўвагу да маёй творчасьці...і за сьветлыя пажаданьні.
З вялікай любоўю
Джэма

Спасибо большое за внимание к моему творчеству...и за светлые пожелания.
С большой любовью
Джема

Джэма   27.02.2008 17:26   Заявить о нарушении