усё летуценна на белорусском языке

Як шалi вагаюцца у розныя бокi –
Рэальнасць ляцiць нiбы у небе аблокi,
Усе хуткаплынна. Чорныя хвалi
Iмкнуцца на волю, у дальнiя далi.
Усе летуценна, як снег на далонi.
Час моучкi фарбуе на белае скронi.
Няспынна Душа (ды схована у скрынку)
Шукае падобных, свою палавiнку.
Прасторы ёй мала, i цесны абутак.
Ды толькi Вандроунiку гэта не смутак:
Ен шпарка iдзе i слухае звоны –
Жыцце нiбы цуд, дзе сакрэт невядомы –
Ён крочыць наперад, удзень i ?ночы,
Ён крочыць да мэты. Нястомныя вочы
Шукаюць святло, маленькую зорку,
Ды толькi яна не на небе, не звонку…
Праменьчык трымае Зямлю у сусвеце
Як гэта магчыма? – ведаюць дзецi…


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.