я без цябе няправiльная
асіметрычная.
гістэрычная.
без цябе кепскімі звычкамі
заліваю,
задымляю крыўды.
запальнічкамі
падпальваю
памяць.
я без цябе няправільная
кепская,
рэзкая.
амаральная.
на плошчы вакзальнай
буду прадаваць сябе
першаму стрэчнаму.
а ты ідзі…
Бог з табою.
бо ён цябе любіць..
як і ты яго….
а нам, кепскім дзяўчынкам,
любоў не патрэбна.
мы прадаёмся за срэбнікі.
я без цябе няправільная.
я парадокс.
я фікцыя.
і ў лепшых традыцыях
дадзенага жанру.
я зьнікну.
цябе будуць любіць іншыя…
дзяўчынкі добрыя,
дзяўчынкі кніжныя.
беззаганныя
а я буду прадаваць любоў,
танна.
часам маліся за мяне, грэшную.
так… для ачысткі свайго сумленьня
(па іншаму й ня можа быць)
за дзяўчынку няправільную,
за дзяўчынку пацешную,
якая ня мела сумленьня,
але не саромелася любіць.
Свидетельство о публикации №108022403860