У Йорку цяпер дажджы
Блішчаць у далёкім Йорку твае вітрыны.
Так сон нагадае мне пра замежны бераг,
Сядаю, бы ў кіно, на апошні шэраг.
І згубіцца твой уздых у маіх прасторах.
І стане празрыстым дзень, якім быў учора.
Пярсьцёнак як знак цяпла і тваёй любові.
Сьцірай мяне сто разоў і малюй нанова.
У Йорку цяпер дажджы. Парасон забыты
Хай нагадае ноч, у якой мы зьвіты.
Зноў трызьніцца маставой ліхтары і лавы,
Два кубкі той раніцой зь недапітай кавай.
Фіранкі над галавой не хаваюць тайнаў,
Хоць нельга такое ўслых прамаўляць звычайна.
Маўчаць і глядзець ў столь ў пакоі белым,
Руку тваю зноў сьціскаць як тады нясьмела.
Пад музыку гарадоў прамаўляць прызнаньні.
Нічога не разумець у тваім каханьні.
Далёкі і блізкі сьвет стаў адным суцэльным.
Малюй мяне на сваім палатне кужэльным.
Разьдзеліць нас не адна і ня дзьве краіны.
Сем дзён як адзіны сон, як адна хвіліна.
Дахаты забуду шлях, да цябе—ніколі.
Ты толькі ў вачох маіх не шукай дакору.
У Йорку цяпер дажджы…Але ты ў Ніццы…
А я ў начной тузе.. у сваёй сталіцы…
І словы ў гэты час прагучаць як змова…
Сьцірай мяне сто разоў і малюй нанова.
Свидетельство о публикации №108021902414
Почти все понятно, так как мой родной украинский очень похож на белорусский, но, думаю, дословный перевод не помешал бы.
Вировец Лариса 23.02.2008 16:52 Заявить о нарушении
З павагай
Джэма
Джэма 24.02.2008 18:42 Заявить о нарушении