Калыханка
Зоркі сьмяюцца як сонца ўранку.
Месяц на небе ў аблоках схаваны.
Вецер сьпявае табе калыханку.
Сьпі, даражэнькі… Анёлы на варце
Дзьмуць на павекі, каб сон не губляўся,
Каб ў вачох тваіх сьветла-блакітных
сьлёз не было. Толькі радасьць і шчасьце.
Ноч прабіраецца ціха ў хату,
Гасіць сьвятло і сядае на ганку,
П’е з цынамонам гарачую каву…
Зноўку губляецца ў белых фіранках.
Сьпі, даражэнькі… Хай гора адыйдзе,
Не існуе барацьбы і змаганьня.
У сьветлай краіне ў заснежаным Менску
Будзем мы жыць, я табе абяцаю.
Заўтра ўранку як сонца прачнецца,
Будзем гуляць і чытаць нашы казкі.
Быццам адны існуем мы ў Сусьвеце,
Быццам Сусьвет гэты чысты і ясны.
Сьпі, маё сонейка, Божаю ласкаю,
Нібыта коўдраю цёплай ахутаны.
І як квітнець будуць летнія краскі,
Хай стануць яркімі сны…
Сьпі, даражэнькі… Я буду ля ложка
Па-веснавому празрыстай вясёлкай,
Мягкаю, шэра-блакітнаю коткай
Ціха маліцца да золку.
Свидетельство о публикации №108021300457