Навошта?

,,Навошта хлусіць дарэмна?'’ –
сказаць так табе я мушу.
Ды проста мне непрыемна,
Калі так паганяць душу.

Навошта казаць тыя словы,
Што сэнсу зусім не маюць?!
І весці такія ж размовы
Што пустоту сабой ўяўляюць?...

Але не віню цябе я
Сама я ва ўсім вінавата.
Была ў маім сэрцы надзея,
А зараз за гэта расплата.

Не буду такой больш наіўнай!
Сабе я даю абяцанне.
Але як жа быць цяжка дзяўчынай,
Калі за табою крадзецца каханне.


Рецензии