Хвалi..
моц ап`яняльную маюць
Водар лугоў i лясоў
яны ў сябе ўбiраюць
Водар рамонак, пралесак, крынiц
i таго палыну, што буйнее
На ўзмежках малочных пшанiц,
што гамоняць у час ветравею
Водар крынiчнай вады
студзенай, празрыстай, гаючай
Што чароўны збярог ад бяды
i ратунак ад смагi балючай..
Свидетельство о публикации №108012902232