Не спраудзiлась надзея на спатканне

Не спраўдзілась надзея на спатканне.
А я, як і тады, не ўтрымалась…
І ў вачах маіх стаіць адно пытанне:
Навошта я так моцна закахалась?

Чаму сябе сцвярджала няўмысна,
Што ён такі адзіны ў сусвеце,
І верыла заўсёды непахісна,
Што лепшага мне болей не сустрэці?..

Навошта выбачала за маўчанне,
Сумуючы, світанні сустракала?
Не спраўдзілась надзея на спатканне.
Я, ведаеш… Я іншага чакала.


Рецензии