***
Туга і самота, журба,
Памылка, прызнанне, пазнанне,
Летуценне, ў палоне душа.
Дзе ты блукаеш ў тумане?
Дзе я адкрываю закон,
Закон незваротнасці часу
І нашых з Табою размоў...
Апантанасць, адчай, адзінота,
Няпэўнасць, нязначнасць, нагода,
Натхненне Настаўніцы нашай –
Адкры;цце адвечных асноў.
Што гэта ўсё будзе значыць,
Калі я ўжо кіну трываць,
І буду нявечыць каханне,
А ты ўжо пачнеш забываць?..
Свидетельство о публикации №108010803289