Каханая

КАХАНАЯ

Я прыдумаў цябе ад самотнасцi.
Ты са мною заўсёды была, —
Як багiня кахання i роднасцi,
Як багiня дабра i святла.

Твой задумны пагляд заварожвае.
Толькi побач з табою не я...
Недаступнай красою прыгожая —
Несустрэтая мара мая.

Каханая-каханая,
Далёкая-далёкая...
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі —
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая.
Мая непакаханая,
Мая незразумелая.

Адгарэлi расiнкi на верасе
I апала лiстота з галiн.
Мы нiколi, на жаль, не сустрэлiся,
Хоць павiнны сустрэцца былi.

Праз гады, праз мяцелiцу тлумную
Пра цябе не забудуся я, —
Невядомая, мiлая, сумная, —
Несустрэтая мара мая...

Каханая-каханая,
Далёкая-далёкая...
За белымі туманамі,
За сінімі аблокамі —
Любоў мая падманная,
Наіўная, нясмелая.
Мая непакаханая,
Мая незразумелая.


Рецензии
Добры дзень, шаноўны Леанід!

Шчыра дзякую за Вашы вершы!
Гэта проста цуд, ведаеце, гэту песьню нават кожны дзень слухаю, бо жыву ў Маскве і спрабаваю беларускую мову вывучаць самастойна. Песьні - мае першыя дапаможнікі у гэтай справе:)))
Дзякуй Вам вялікі за цуд, за казку пра каханне, за чароўныя беларускія словы! Паклон да зямлі!

І прабачце, калі ласка, за памылкі. Спаддзеюся, што іх няшмат :)))

Жадаю Вам дабра, поспехаў і кахання!
З цяплом, Іра (*____*)

Кабанова Ирина Евгеньевна   14.03.2008 14:47     Заявить о нарушении
На это произведение написано 12 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.