Ён
прысвячаецца С. С.
Гэты хлопчык гуляў у схованкі з самім сабой.
Ён не шукаў праўду, праўда шукала яго.
Ён быў не геній, не паэт, не герой.
Ён узлятаў да нябёсаў, ён падаў на самае дно.
Ён не шукаў прыгодаў, прыгодай было жыццё.
Яно яго песціла, біла, было суддзёй.
І кожны дзень быў для яго адкрыццём.
І кожная ноч аб’яўляла новы бой.
Ён змагаўся, потым іншым стаў.
Не верыў, не кахаў, не марыў больш.
Яго душа—боль і слабасць—цяжкі сплаў.
Яго словы адна суцэльная фальш…
Ён гінуў, знікаў, ён ценем стаў.
Памалюся Богу, каб той не кляў.
Свидетельство о публикации №108010403470