Не кранайце маёй душы...
Не кранайце ні гукам, ні словам!
Не зрывайце зажыўшыя швы,
Не пілуйце мяне на паловы!
Не чапайце думкі мае –
Не ламіцеся ў шчыльныя дзверы,
Не тапчыце надзей па вясне
Ды не рухайце светлае веры!
Не цягніце ўсмешку з мяне –
Не нявольце маіх пачуццяў!
Хай унутраны свет гвалт абміне,
Хай не ные сэрца ў грудзях!
Не кранайце цела майго,
Не датыкайцеся брудным позіркам!
У непранікальную коўдру захіну я яго
Ды на дне пахаваю празрыстага возера.
Буду ззяць нібы дзіўная перліна
Скрозь цемру вады штодня...
Згубіла сябе... Ні ў чым не ўпэўнена...
Хіба зможа хто іншы зразумець маё “я”?..
Свидетельство о публикации №108010200325
Никифор Комнин 02.01.2008 21:43 Заявить о нарушении
Ассоль Самойлова 02.01.2008 23:00 Заявить о нарушении