***

Гэта ўжо ня Сьмерць,
Гэта ўжо не Жыцьцё:
Кроў зьліваецца з крывёй,
Хваля з хваляй,
Скала са скалой,
Я іду паміж імі
Ў сон,
У забыцьцё.
Дакрануся да тысячы
 Сонцаў,
Бо далоні мае ўладарныя
Й пяшчотныя,
Бо кожнае сонца сагравае
 Мяне
Сваёй моцай
 Пякельнай,
Каб іней Космасу ня лёг
На мае вусны.
Вось
З майго сэрца нараджаецца
 Пачвара,
З маіх сноў і мараў,
Што клаў на Жыцьцё
 Магічнай фарбай.
Вочы Яе-Ноч,
Зубы Яе-хвасты камэтаў,
Імя Яе-маё Імя.


Рецензии