***

У Ноч маю Касьмічную
Я буду ціха слова
 Казаць,
Каб не парушыць,
Ня зьнішчыць
Новую Зорную Жарсьць.
У Ноч маю Касьмічную
 Я апошнюю вену
 Сарву,
Бо навошта жадаць і мроіць,
Мець надзею й трызьніць,
 Бо адчаю напоі
 Буду з прагаю піць.
У Ноч маю Касьмічную
Я на зямлю ўпаду,
Калыхаюць зялёныя травы
Ў калысцы
 Душу маю


Рецензии