***

Не магу, не хачу
 Я маўчаць,
Калі бачу Цябе,
Касьмічны Агонь,
Кожны раз сузіраю,
Углядаюся ў Твае
Таямнічыя вочы.
І жадаю,
І прагну
Абдымаць Цябе,
Тваё полымя прыхіліць
 Да сябе,
Апаліць свае грудзі
Навечна Табой.
Ведаю Я, што
Ня мой,
Не належаш мне,
А далёкім зорам,
Не гарыш на маіх
Далонях,
Не ярчэеш у маіх
 Вачах,
Але захапляеш мяне
Сваім зьзяньнем у гэтым
 Сусьветным сутоньні.
Я пайду да Цябе,
Абдыму і згару
Табою навечна.


Рецензии
нешта у цябе шмат пра космас с чыво бы эта?))

Сер Жо   17.09.2008 16:40     Заявить о нарушении