Апошн рэкв ем ц святое прызнанне

АПОШНІ РЭКВІЕМ ЦІ СВЯТОЕ ПРЫЗНАННЕ

Стары мастак сівавалосы
Сярод
Свавольнай
цішыні
Малюе
 рэквіем апошні
На палатне
Ў скупыя дні.
Бывала,
Што рука грашыла
І малявала
Па начах
Чужыя подумкі, пустыя…
Не ажываць ім у вачах.
Уздрыгнуць пальцы,
Паступова
Штрыхі растануць
У агні
Ахвярай вечнасці.
Святое –
Прызнаннем стане
Ў цішыні…
1998.


Рецензии
Как затрагивает душу... Спасибо. Очень и очень..

Гала Авис   01.07.2009 21:28     Заявить о нарушении