***
Сядзіць стары-стары Гром.
Ён гарбату папівае
І загады ўраз складае.
Да Сонца-лекара ганцом
Скача Ветрык за святлом.
На прасторы ён жартуе,
Па дарозе ўсіх цалуе.
Хмаркі тут будуюць дом,
Дзе маланкі за вуглом
Танчаць, вучаць выкрунтас,
Каб не страціць свой абцас.
У шафу кроплі Гром хавае,
Дзе Дождж плашчык прымярае,
З навальнічным каб агнём
Ноччу шыкаваць і днём.
20.10.2003.
Свидетельство о публикации №107122200336