Пажухлае лiсце сумуе у лужах...
Пад дробязь дажджу адгукаецца рэха.
Цвярозае сэрца умоўнага мужа*
Пярэчыць рэгаліям здраднага брэху.
А хтосці лістоўкамі кліча на сходы
І цягне за шыю з скрыпучага ложку.
Без справы ў калгасах паспелі усходы,
А маці шкадуе апошнюю крошку.
ЖурАвы над дахамі ў вырай імкнуцца,
Бярозы шапоцяць паданні нябёсам,
А думкі ізноў за паперу бяруцца,
Каб горкую крыўду паведаміць лёсу...
Іржэюць празрыстыя вочы прыроды,
Под дробязь дажджу адгукаецца рэха,
А нехта лістоўкамі кліча на сходы,
І сэрца вароціць ад гэтага брэху!
22.02.2003г.
__________________________________
*мужа—у сэнсе “чалавека” (аўт.).
Свидетельство о публикации №107111601467