Белы караннiк...

Белы караннік* у тройцы. Залатая грыва!
Хлопец малады аберуч** лейцы нацягАе.
Кут спрадвечны і бясконцы! Шчырая краіна!
Снег ільсніцца, нібы хтосьці зоркамі гуляе.
А паўздоўж гасцінца ззяюць белыя бярозы.
Пара стыне ад празрыстай шчодрасці марозу!

Матка-сцюжа віхуруе ледзяныя кропкі.
Толькі сэрца жарам дыша, вольнасцю палае!
Тройца прыткая нясецца. Звонкія бразготкі!
Быццам свет рукой за душу літасна трымае!
А бацькоўскі кут варожіць велічнасцю края!
Дзякуй, Беларусь-Радзіма! Спадчына Святая!***

05.03.2003г.

_________________________________________________
* КараннІк—конь, запрэжаны ў аглоблі, у адрозненні ад прыпражных. Сярэдні конь у тройцы.
** АбЕруч—абедзвюма рукамі.
*** У першапачатковым варыянце гэты радок гучаў "Гой ты, Беларусь-Радзіма! Спадчына Святая!"


Рецензии
Андрэй! З вялікім задавальненнем прачытала Вашыя вершы на роднай мове! Рада знаёмству з Вашай творчасцю, напоўненай любоўю да роднай зямлі, сваёй мовы. Дзякую. І жадаю дабра і новых такіх жа цудоўных твораў!

Клавдия Семеновна   08.02.2017 12:04     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй, Клаўдзія, за добры водгук, за шчодрую адзнаку і за родную мову! Спадзяюся, мне яшчэ давядзецца ашчасціць Вас новымі тварэннямі.

З павагай і цеплынёй Ваш зямляк,
Андрэй.

Андрей Ястремский   09.02.2017 12:46   Заявить о нарушении
На это произведение написано 14 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.