Малiтва

Госпадзi, Татачка родны!
Я прашу Цябе – дапамажы!
Сёньня мне як нiколi патрэбна
Моц вялiкая з вышынi!

Цяжка мне зараз зь лёсам змагацца,
Бо жыцьцё маё стала цяжэй.
Але абяцаю, што буду старацца
Пераадолець усё сам найляпшэй.

Але з дапамогай Тваёю
Перашкоды зьляцяць са шляху,
I я не забуду нiколi
Тваёй мiласьцi, покуль жыву!

Я веру, што Ты мiласэрны,
I Ты не пакiнеш мяне…

А я памалюсь прад вячэрай
I спакойна забудусь у сьне.


Рецензии