Вясна
Сонейка сьвецiць, пяе Душа,
Сэрца верыць, што зьнiкне смуга,
Што мне й цябе – ўсiм хопiць цяпла.
Вочы мае зiхацяць у сьвятле,
Галiнкi й кветкi ўсьмiхаюцца мне,
Пяшчоту зялёну чуюць вушы мае,
Радасьць i шчасьце ў грудзёх у мяне (i ў цябе)…
Халодныя жахi зьнiклай зiмы
Засталiся ззаду – ў белай цiшы,
Лiсьце ня ведае гэтай пары,
I ты ж нiчога йiм не кажы!
Зямля скалыхнецца, прачнецца ад сну,
Запамятаюць усе iстоты зiму,
Яны сустракаюць, вiтаюць вясну…
I я разам зь iмi жыць можа пачну?
Свидетельство о публикации №107111501375