Воля
Адпусьцi на волю,
Не магу змагацца болей
Са сваёй нядоляй.
Выйду я ў чыста поле
Ды раськiну рукi,
Адарвусь ад гора-болю,
Ад вялiкiх мукаў.
Палячу да небакраю,
Зьнiкну ў аблоках,
Разальлюсь над родным краем
Сiнечаю глыбокай.
Свидетельство о публикации №107111501365