Чыстая мова - сьветлы народ

Зашмат розных моваў цудоўных на сьвеце,
Прыгожыя ўсе як адна,
Але лепшая з моваў на гэтай плянэце –
Беларуская мова мая!

Мілагучная Родная мова!
Ты алей для збалелага сэрца майго,
Ты ў цемры сьвятло і ахова
Ад гвалту і бруду асяродзьдзя ўсяго.

Ты самая годная,
Самая шчырая,
Ты самая добрая,
Самая мілая…

І за прыгажосьць сваю, за чысьціню
Ты зьнішчана будзеш у варожым агню!..


Зашмат ёсьць народаў на нашай плянэце,
Квітнеюць усе з году ў год.
А лепшы з усіх ва ўсім белым сьвеце –
Мой Беларускі народ!

Народ Беларускі працалюбівы,
Ты пэрліна ў брудзе Зямлі,
Ты наймудрэйшы, вельмі цярплівы,
Ты дыямант у гразі.

Ты ўмееш маліцца,
Ты белы, ты чысты,
Ты як крыніца –
Маўклівы, празрысты…

За то, што ня зьмешаны з брудам чужым
 Ты зьнікнеш!..

 І станеш сьвятым.


Рецензии