Цi кахаю?

Цi кахаю цябе, цi не?
Я ня ведаю гэтага сам,
Але жыць не магу безь цябе!
Цяжка мне, калi я тут, а ты – там.

Пра цябе ўсе думкi мае.
За цябе я жыцьцё аддам!
Не магу берагчы я сябе,
Калi трэба, загiну я сам.

Цi каханьне гэта, цi не?
На пытаньне адказ маю я:
Безумоўна, кахаю цябе!
I гэта ня жарт, не хлусьня!


Рецензии