Стагоддзi па дробнаму шляху вандруюць...

Стагоддзі па дробнаму шляху вандруюць.
Паданняў скрыжалямі вабіць дарога.
А недзе сузор’і па небе малююць
Сваю неакрэсленнасць подыхам Бога.

І нешта ў душы адгукаецца болем.
Паветраны водар натхняе на мары.
Туманам бялёсым варожыцца поле
Над велічнай смутай крывавай ахвяры!

25.02.2003г.


Рецензии
А вось тут МОЦНА і ДАСКАНАЛА!!!З дабром,

Ядвига Довнар   19.01.2017 19:25     Заявить о нарушении
Ядзвіга! Вельмі ўдзячны Вам за такую высокую адзнаку маіх радкоў!

З павагай і цеплынёй,
Андрэй.

Андрей Ястремский   21.01.2017 12:25   Заявить о нарушении
На это произведение написано 13 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.