Дарожная малiтва

Ратуй i зберажы сярод прыгод дарожных
Калi няма, здаецца, мэты для жыцця,
Ад стомленасцi цяжка крочыць асцярожна
Зыхожанай сцяжынкай - шляхам небыцця.

Ратуй i зберажы, пакуль агнi далёка,
Або калi аслепiць блiскавiцы твор,
Прытомленнасць даруй нясцi балюча-горкi
Цяжар жыццёвых спраў - цаны за хараство.

Ратуй i зберажы, не асуджай за спробы
Крануцца таямнiц магчымасцей душы,
Жаданне адшукаць цудоўнага падобнасць,
Блукая к небасхiлу роспачы ў глушы.

Ратуй i зберажы, не дай у цемры крочыць,
Бясконца змрок не будзе засцiлаць абшар.
У пэуны час дазволь пайсцi насустрач ночы...
У згодзе, у каханнi каб жыла душа.

25.08.2004
/из цикла 'Белорусскозвучное'/


Рецензии