Як табе?

Як табе мая краіна?
Як табе мая душа?
Паміж намі Украіна
І ментальнасць бульбаша.

Не адолеў маю мову,
А я зноў перамагла.
Сэрца рвалася ў Малдову,
Прагна мкнула да цяпла.

Словы мовы беларускай
Для цябе - далёкі гук.
Бы гарэлка без закускі,
Быццам бы чужы байструк.

Не з табою за альтанкай
Цалавацца буду я.
Амаль стала малдаванкай.
На жаль, болей не твая.

Твае вусны будуць сніцца,
Уплятацца ў новы верш.
І ў нас растуць чарніцы.
Без цябе мне будзе лепш.

22 кастрычніка 2007 г.


Рецензии
Цудоўны верш! Вельмі спадабаўся!

"...Дзе ёсць такія шчэ багацці?
Куды ж імкнеціся вы, птушкі?
Чакае вас Радзіма-Маці,
Бо гнёзды тут, на Беларусі!"

З павагаю,

Андрей Ястремский   23.10.2007 14:48     Заявить о нарушении