Крутаверць

КРУТАВЕРЦЬ

Крычыць у лесе дзікі птах
Ад невыказнай адзіноты.
На вераснёвых скразняках
Згарае полымя лістоты...

Адкарагодзіць той пажар
І застанецца – успамінам:
Лістоў пяшчотна-жоўты жар
І небасхіл з гусіным клінам...

Вось так і мы, як лістапад,
Згарым у справах і чаканні,
Як гэты лес, як гэты сад
Пагаснем ціха на світанні.

Жыццё, каб жыць і паміраць.
Ёсць сэнс у гэтай крутаверці:
Іскрынкай вечнага кастра
На міг успыхнуць і памерці.

11.10.2007


Рецензии
Ваши стихи конечно супер, но как мне кажется, вы набираетесь вдохновения из стихов великих белорусских писателей. С одной стороны это хорошо, но как то заежжено.

Орлова Грусть   17.10.2007 17:02     Заявить о нарушении
паболей бы такога "вдохновения" Леанiду...
самабытныя...цудоуныя вершы!...

Которая Грезит   11.11.2007 04:32   Заявить о нарушении