Нешта дрэннае адчуваю...

Нешта дрэннае адчуваю:
Быццам раны гнаяцца ўнутры,
Быццам некага пакідаю,
Быццам сэрца рвуць дзікія львы.

“Што са мною?” – я неба пытаю.
У адказ – толькі кроплі на шкле...
Калі?.. Я сябе спазнаю?
Калі?.. Ты спазнаеш мяне?


Рецензии