Кал ты адчуеш, каханы?..

Калі ты адчуеш, каханы,
Што дыхаць нам стала цяжэй,
Што ў небе з’явіліся хмары
І колер знікае з вачэй?

Калі ты запаліш сэрца,
Ці проста мне сажаш: “Бывай!” –
Абарвецца, ці ўскалыхнецца,
У пекла ісці ці ў рай?

Калі ты адчуеш, каханы,
Што сілаў не маю маўчаць,
Што соль засыхае на твары
І пульс пачынае знікаць?

Калі ты запаліш сэрца,
Ці проста мне скажаш: “Бывай!”
Не чакай, покуль выйсце замкнецца,
Не глядзі, не маўчы, не шукай!


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →