Маёй кра не
Узор адмысловы азёраў і рэк…
Мы ўжо даказалі, што мы не халопы,
Што кожны жыхар перш за ўсё Чалавек!
За светлую долю змагаўся Купала,
За права для нас называцца людзьмі.
Не раз тут віхура вайны бушавала,
Не раз мы зямлю палівалі слязьмі.
І ўсё ж не здаваўся народ – усе напасці,
Усе перашкоды пайшлі ў небыццё.
Нарэшце і нам усміхнулася шчасце
І светлы свой бок паказала жыццё.
Так, цяжка мы волю сваю здабывалі,
Павольна да мэты свяшчэннай ішлі!
І ўсё ж мы краіну сваю збудавалі
На моцным падмурку братэрскай любві.
Мы зараз жывем у свабоднай краіне,
Над намі – бяздонне блакітных нябёс.
Няхай жа ніколі яе не пакіне
Любоў, а таксама і вера ў лёс!
Свидетельство о публикации №107082901968