Дзя чына-Беларусь

Дзяўчына-Беларусь, блакітная краіна!
Ты слёзы выплакала ўсе да дна.
І ўсё ж заўсёды паўставала ты з руінаў,
І ўзнагародаю была табе вясна.

Ты мужна перанесла ўсе напасці,
Прайшла праз безліч незямных пакут,
Ты доўга будавала сваё шчасце
І вырывалася з шматлікіх пут.

Я веру ў тваю моц, у тваю смеласць,
Я ганаруся стойкасцю тваёй.
Ты заслужыла гэту незалежнасць
І неба сінь па-над тваёй зямлёй!


Рецензии