08 08
І гэта - сёння. Нуль Восем. Нуль Восем.
Мае празрыстыя думкі ўпоцем
Люляе вецер між гнуткіх сосен.
А я - ў валізцы скурчэўшых соцень -
Шукаю свету. Ірву на часткі
Сухія жылы сваёй турбоце.
Трухою лыбіцца ў шчэлле шчасце.
Пакінь мне дзверы ў тваю суботу,
Калі паветра сквірчэла жарам.
Я буду ў лета глядзець употай.
І будзе сонца. І будуць хмары.
(с) 2007
Свидетельство о публикации №107081802138