Верш не пра каханне
І вейкі строга ўніз.
Я вам пішу…
Ды не, не вам, мой прынц.
У маім жыцці вы толькі пяць хвілін
Бо я адна ды вы зусім адзін.
Агляд жыцця:
Мы робім ўсё не так.
Я вернасць не люблю.
Вы на падман мастак.
Хоць раз адной мне праўду раскажы.
Скажы: чужая. Я скажу: чужы.
Я вам пішу, мой прынц.
Я вам пішу.
Хоць вы не чуеце—я не змаўчу:
Вы былі для мяне не пяць хвілін.
Я зноў адна, а вы ўжо не адзін.
Свидетельство о публикации №107081301260