Ночы чорны гагат... -на белорусском
Блiскавiцай апошняй у небе
Акрэслiла восень...
Пад нагамi сусвет
Памiраючым лiсцем галосiць...
А на золку зiма
Шэрым зданнем вазьмецца сачыць
З адзiнокiх аблокау...
Засынае зямля...
Будзе сны свае снiць
У дрымоце глыбокай...
***
Журавы у журбе
Развiтальнаю песняй усё
Накрываюць навокал...
На душы непакой
Ды сумотная далеч прад вокам...
Заiграюць вятры,
Разрываючы сэрца,
I некуды, некуды дзецца
Ва усе стораны тры...
I куды нам iсцi
I прыйсцi давядзецца...
***
Свидетельство о публикации №107072102355
Экологиня 27.02.2008 17:42 Заявить о нарушении
С приветствием из Гомеля-Виктория Ливень.
Виктория Ливень 27.02.2008 18:05 Заявить о нарушении