Сказ пра залатую рыбку

Шукаў аднойчы хлопчык Пеця
На бацькавай паліцы што цікавае,
Пераглядаў часопісы, газеты –
І натыкнуўся на цудоўную аб’яву:
“Хачу прадаць акварыум і рыбку
З цудоўнай якасцю выконваць тры жаданні”.

Задумаўся наш хлопчык на хвілінку
І рушыў гаварыць з гаспадарамі.
Аддаў нямала грошай за куплёнае
І вырашыў паспрабаваць насамрэч.

“Хачу, каб усё выконвалася з плёнам
І кожная ў руках гарэла рэч!”

У хуткім часе стала ўсё збывацца
І спраўдзіліся думкі і надзеі,
Ды толькі Пецечку не хочацца спыняцца –
З’явіліся бо новыя ідэі:
“Дапамажы, цудоўнейшая Рыбка,
Каб ўсе кантрольныя пісаў я на дзесяткі,
Яшчэ хачу спартыўным быць і спрытным,
Каб бегалі за мной усе дзяўчаткі!”

Як толькі загадаў – усё збылося:
Ён стаў прыгожы хлопец і выдатнік.
Адно жаданне толькі засталося,
Яно – апоўняе. Каб не патраціць марна!

“Ах вось, прыдумаў! – крыкнуў апантана, –
Хачу жадані, як і ты, выконваць,
Каб спраўджваў я надзеі і ўсе мары
І жыцці у людзей ператасоўваў!”

Вось момант – і апошняе жаданне
Ураз збылося, толькі вы зірнеце:
Варушыць плаўнікамі рыбка-панна,
І тую рыбку (верце?) клічуць Пецем.
***
Жадаючы, не нарабі памылак,
Каб ўсё жыццё не плаваць рыбкай ў шклянцы.
Пегасам ўраз не зробіцца кабыла
І Богам ты не станеш, як ні майся!
23.06.2007


Рецензии