Гарбата стыне на стале

Гарбата стыне на стале,
Ты да мяне зусім астыла;
Яшэ нядяўна чуў я “мілы”
Гарбата стыне на стале.

Гарбата стыне на стале,
Бяз цукру піць мне лёс мой горкі –
Крок да апошняе гаворкі;
Гарбата стыне на стале.

Гарбата стыне на стале,
Чакае хуткага сканчэння.
Супраць майго супраціўлення
Гарбата стыне на стале.

Гарбата стыне на стале,
Як неўзабаве ты астыла.
Нажаль, перачакаў твой “мілы”;
Гарбата стыне на стале.

Гарбата стыне на стале –
Не да яе ў адзіноце.
Табою ў маўклівай ноце
Гарбата стыне на стале…
 23.05.2007г.


Рецензии
Вельмі-вельмі! :-))

Лаззаро   24.05.2014 22:04     Заявить о нарушении