Ня маеш

Ня маеш права, толькі абавязкі:
Пражыць жыцьцё, расьціць дзяцей, старэць.
Сям’і аддацца і Радзімы слухаць казкі,
Самаахвярна справядлівасьцю хварэць.

Ня маеш права выйсьці супраць права,
Што “падарыў” табе ці цар, ці Бог.
А абавязак маеш – ведаць, што пагана
Змагацца з тым, чаго ніхто не перамог.

Ня маеш права ўдыху поўнай груддзю
У сеціве ўмоўнасьцяў чужых.
Бо ты зь дзяцінства верыў у слова Людзі,
Якія робяць для цябе, а ты – для іх.

Ня маеш права ў сьвеце, дзе бяспраўе,
Дзе права зроблена, каб кіраваць слабым.
Дзе праўды шмат, а існасьці – бясслаўе
Мы можам, ды, чамусьці, усе маўчым.

Ня маеш права, толькі абавязкі
Рабіць упарта, моўчкі, усё трываць.
Ня слухаць розныя “вар’яцкія” падказкі,
А памятаць – наканаванасьць – абавязкі маць.
 9.05.2007г.


Рецензии