А за акенцам дождж...

…а за акенцам дождж ідзе,
І на двары блішчыць маланка,
І ямкі сталіся ў вадзе
Каля майго старога ганка.

Я бачу ластаўку пад дахам,
…забілася, прыціхла раптам!
Сардэчка бецца ўсё ад жаху,
Але для дзетак яна варта!

Усе спяшаюцца да дому !
Намокнуць хто, скажыце, хоча?
І гэта добра ўсім вядома!
У ці ў светлы дзень ці ў цёмнай ночы!

То звыклае зямлі надворе,
Людзей адразу ў жах кідае,
Маланкі дзіўныя ўзоры,
Але грымота нас пужае

І дуб ад ветру нахіліўся,
Дажджу на дапамогу вецер!
…а я прыродзе пакланіўся,
Прыгожай, моцнай ва ўсім свеце!


Рецензии
Очень красиво у Вас получается. Нравится, на белорусском больше...С теплом - Ольга

Ольга Банасько   06.08.2007 22:57     Заявить о нарушении
Спасибо!
Буду стараться ещё писать в этом стиле!

С теплом

Дэн)

Дэн Амурский   08.08.2007 02:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.