Мой родны кут
Даруй, не буду оды пець
Але ж мне сумна тут і ціха
Я не магу так сумна жыць
Ты - усё дзяцінства, успаміны
Ты - частка нашага жыцця...
Але ў душы я - падарожнік
Мне цесна тут, тут гіну я
Заўсёды вырвацца кудысьці
Жадаю я і паляцець
Да нейкіх цудаў незнаёмых
Мне сумна жыць, бяздзейнасць - смерць
Заўсёды памятаю я
Пра прыгажосць тваёй прыроды.
А вёска мілая мая
Мне застанецца эталонам
Але што вёска - гарадскія
Ў каменны лесе мы жывем
Тут трубы дыхаюць заводаў
Асфальт... і пыл стаіць сталбом
Я кожны дзень у адным маршруце
Будынкаў новых шмат тут ёсць
Размаляваныя раёны -
Не бачу ў гэтым прыгажосці
Каб мне жыццё размалявалі...
Хаця б змянілі мой маршрут!
Бо мне каменная та горка
Атрутай сэрцу із атрут
Сябе я проста разумею:
Штодзённасць дакучае мне
І мой раён, і мае сцены
Душа жадае нейкіх змен
На волю вырвацца, праехаць
Па беларускім гарадам
Хоць нейкая, але ж то змена
Упэўнена - цікава там.
не ведаю, калі змагу я
на волю вырвацца душой
для новых месцаў і прастораў
даруй мне, кут радзімы мой!
Свидетельство о публикации №107062300436