Пра Панначку...
Ты мне праўду раскажы,
Дзе цяпер мая дзяўчынка?
А ў мяне ліюць дажджы,
Б'юць маланкі, гром грукоча,
Кроплі буйныя звіняць,
А вось сэрца іх не хоча,
Гоніць прэч, не можа ўзяць.
Крылы ў птушак я пазычу,
Ветра моц сабе вазьму,
I далей ад дрэнных думак
Ў дзіўны край я палячу.
Казкай гэты свет завецца,
Бо прыгожа там заўжды,
I заўсёды свеціць Сонца.
Прэч адтуль ідуць дажджы.
Уладарыць той планетай
Пані, што сышла з Нябёс.
Адпусціў яе Бог з мэтай,
Каб жыццё было без слёз.
Не было каб болю, крыўды,
Жахаў, роспачы, вайны,
Дзеткі пад сваёй каб коўдрай
Мірныя глядзелі сны.
Падарыў ёй Бог усмешку,
Ў вочкі возера ўпусціў,
Носік з кропелькай-вяснушкай,
Ветрам валасы завіў.
Ў грудзі ён паклаў ёй сэрца,
Што з пяшчотай і цяплом,
З ласкай да маленькіх дзетак,
З незгасаючым святлом.
лета 2004 года
Свидетельство о публикации №107062302178