Не чараунiк я...
Маркотна ад таго, што я не чараўнік.
Няма у мяне зёлак, палачкі чароўнай,
I замест свечак — лямпачка-начнік.
Пяро ёсць толькі з аркушам паперы,
На ім я зараз паспрабую напісаць
Свае таемныя, няздзейсненыя мары
I з сэрцам на далоньку Вам пакласць.
Вы уявіце, што на Вас няма адзення…
Не! Не падумайце, што я — ман'як,
Вар'ят які там-небудзь або злодзей.
Я — просты чалавек і крышачку дзівак.
Дазвольце мне прынесці Вас на крылах
Туды, дзе Сонейка хаваецца ўначы,
А раніцой расплюшчывае вочкі,
Каб добрым людзям у жыцці дапамагчы.
Ў тым мейсцы чалавек здзяйсняе мары,
Калі паверыць здольная яго душа
У дзіва ды бязмежныя абшары
Таго, што не пабачыш з-пад капелюша.
У гэтым мейсцы шмат сяброў я бачу,
I ўсе яны не проста так прыйшлі —
Хто з торбачкай, хто з кошыкам, хто з пачкам,
Усе красуні падарункі прыняслі.
Вам шэры вожык з лісцікаў бярозак
Сукеначку прасторную пашыў,
Аздобіў яе горстачкай пупышак,
Разрэзы невялікія зрабіў.
А птушачкі сплялі Вам басаножкі
З ракітавых пруточкаў ля вады.
Няхай не плачуць болей Вашы ножкі
Ад дрэннага надвор'я ды слаты.
Лесавічок з брусніц, чарніц, сунічак
Пацеркі Вам прыгожыя зрабіў.
Ды белы бусел з кветачак-пралесак
Вяночак Вам на галаву злажыў.
Дазвольце, калі ласка, на калені
Перад Красою Вашай упаду,
Нягледзячы на Вашы забароны,
Ў чароўнае адзенне апрану.
Адзену ножкі Вашы ў басаножкі,
Сукеначку на плечы пакладу.
У Ночкі зорачкі на Вашы вушкі
I месячык на шыйку папрашу.
Блакітныя істужкі родных рэчак,
Дазвольце, Вам у косы запляту.
I буду доўга я на Вас дзівіцца
I бачыць у абліччы Вас Вясну…
Вы не здзіўляйцеся, ўсё гэта — праўда!
Аловачак вазміце у руку,
Iмя красуні з казкі напішыце,
Што у мяне заўсёды на слыху.
Крумкачыку Вы літарку аддайце
Ды Iвалзе адну, няхай ляцяць.
У Сонейка яго святло вазміце,
Няхай заўсёды з Вамі будзе ззяць.
Ў Нябёс блакітных літарку пазычце,
Маю адзіную прыміце ў дар,
А потым на паперку паглядзіце —
Там Сонца выплыла з-за Чорных хмар,
Масток праз рэчку заірдзеў Вясёлкай.
Звярушкам, птушкам болей не да сна,
Таму што разам з прыгажуняй Вікай
Да іх прыйшла чароўная Вясна.
14–20.04.2004
Свидетельство о публикации №107062302172