Русалачцы...
І бачу ў небе дзіўны свет —
Упала зорка… Гэта недзе
Аддаў жыццё сваё паэт.
Аддаў уладару Сусвету
Ўсё тое цэннае, што меў,
Хутчэй каб трапіць на планету,
Дзе чутны мілагучны спеў.
Планета та Зямлёй завецца,
Там людзі добрыя жывуць.
У вокнах іх гарыць цяпельца,
Матулі песенькі пяюць.
Пяюць, каб дзетачкі паснулі,
Каб адыйшла ад іх бяда,
I кажуць міла: «Люлі, люлі,
Спі, засынай, любоў мая…»
Матулі мараць, каб дзіцяці
Магутны Божа падарыў
Жыццё без болю, шчасце ў хаце
Ды каласочкі родных ніў.
Лучынка хутка пагасае,
Дымок істужкаю паўзе.
На небе зорачкі заззялі,
Прыходзіць ночка пакрысе…
Спяць зверы, птушкі, вершаліны
Дубоў магутных ля ракі.
Спяць хаты, вёскі ды раўніны
Лугоў духмяных з асакі.
Спяць ўсе, ды толькі мне не спіцца.
Гляджу з аблокаў я туды,
Жыве дзе дзіва-таямніца,
Што сніцца будзе мне заўжды…
Сярод лясоў, балотаў топкіх,
Дзе чалавек не ступіць крок,
З асокі, папараці кветак
Пабудаваны церамок.
Русалачка жыве ў той хатцы,
Ў вадзе купаецца ўначы.
Ратуйце — вар'яцею… Братцы!
Хто-небудзь можа памагчы?..
Хачу я трапіць на хвілінку
Ў той лес, дзе возера стаіць,
І падзівіцца на Русалку,
Што срэбрам ўночы зіхаціць.
Ў вачах яе блакіт азёрны,
Нібыта ў ночкі валасы…
Не бачыў на Зямлі ніколі
За ўсё жыццё такой красы!
А раніцой, як толькі Сонца
Адпусціць першы свой прамень,
Русалка з возера выходзіць,
Распачынае новы дзень.
Ласкава Сонейку ўсміхнецца,
Прыгладзіць валасы рукой —
І песня дзіўная пальецца
Iгрыстай, хуткаю ракой.
Прачнуцца людзі, зверы, птушкі,
Лугі з духмянай асакі,
І скажа: «Дзякуй табе, Віка!»
Юнак на беразе ракі…
26.03–07.04.2004
Свидетельство о публикации №107062302169