Шэрая элегiя
Нашыя дзеці ніколі ня выб’юцца ў людзі.
Нашыя рукі ў скрываўленых мазалях.
Мы спадзяемся на тое, што выйсця ня будзе.
Наша зіма нас знішчае кіслотным дажджом.
Наша ілюзія нам дабрынёй пагражае.
Душы памерлых, разбітыя трэснутым шклом
Не прыляцяць на Дзяды – іх ніхто не чакае.
Наша смуга ў дэпрэсіўнай і хворай імжы.
Слязьмі захлынуцца забытыя сонейкам твары.
Мы верым у тое, што хутка ўжо будзем ня жыць.
І мары змянілісь бясконцаю шэраю хмарай.
18.01.2007г.
Свидетельство о публикации №107062300119