Прагноз

Мароз мяне знішчае,
Прагноз не абяцае перамен.
Па дахах снег блукае...
Вясна ўратуе - зараз выйсця - хрэн!
Суседзі задалбалі:
Такім мароз адно не зробіць горш -
Учора ноч бухалі,
А сёння дзесь скалеў падобны морж...
Я іх магу аблаяць,
Ды побач ўсе такія ж як яны...
Мне тэлевізар раіць
Набыць айчынна-ватныя штаны.
І дзіркі на шкарпэтках
У боты я хаваю ад вачэй.
Пытаюся ў падлеткаў,
Як шэры дзень і ноч прасраць хутчэй.
Пытаецца на грошы -
На нейкіх заўтра голых сто рублёў
Жабрак-бутэлек кошык -
Я б даў, ды ўжо няма... -Ідзі здароў!
Прахожыя імкнуцца
Лаўчэй адзін другога абагнаць.
У іх не застаюцца
Імгненні над жыццём паразважаць.
Мароз у іх на сэрцы,
Прагноз БТ на пяць гадоў зімы...
Спакойна спіце! Верце!
Я сню душу за кратамі турмы...
Мяне суддзёй абралі,
Я збёг, пакінуў справы ды парык.
Ізноўку абсмяялі,
А я трываў - з маленства так прывык.
Мне брыдка ў гэтым Цырку,
Дзе Дурні штодня граюць нашу роль.
Цырк з'еў у кішэні дзірку,
На сэрцы дзірку гоіць алкаголь.
У Цырку надурылі -
Лепш даў бы тыя грошы я бамжу!
І шлях мой перакрылі...
Сабакам змерз - дадому ухаджу.
Той, хто ўсім задаволен,
Хто змёрз душою і жывы памёр
Жыццё змяніць не здольны.
Зноў скажа, што я хворы, рэпарцёр.
І радыё спявае -
За Беларусь!.. Апошніх сто рублёў...
Мароз мяне знішчае,
Я знік за вас! Я снегам уніз сышоў...
 16. 02. 2006г.


Рецензии