З мовы вечар

А дні ішлі, ляцелі ночы
І зноў зіма прыйшла да нас.
Бялюткі сьнег нам сьлепіць вочы –
Праменьчык сонца не пагас!

І дрэвы ўсе пакрыў сьнег-іней,
Зямлю, дарогу, хатні дах.
Настала ноч. Ў бездані сіняй
Птушыных крылаў зьнік узмах.

І тут падняўся моцны вецер,
І дрэвы гнуў ён да зямлі,
Такі спакойны зімні вечар
На завіруху замяніў.

Сьняжынкі гоніць па дарозе,
Пасьля падыме да нябёс.
Якіх вятроў у гэтым годзе
Нам з поўначы Мароз прынёс!

Прайшла гадзіна. Ціха стала.
Вятроў ужо ня чуйны сьвіст.
Зь нябёсаў зноў сьняжынак зграя
Павольна падае уніз.

 2000 г.


Рецензии
Прыгожа... Дзякуй ВЯЛIКI!!!!
Так прыемна бачыць гэту старонку!!!! :)))

Елена Горбачёва   10.06.2007 19:56     Заявить о нарушении
Ты ж яго ўжо чытала))
А хто ж яшчэ мог напісаць мне рэцэнзію)))

Чужая Мроя   19.06.2007 03:04   Заявить о нарушении
Такую, як я напэўна нiхто! :P Мне здаецца нядрэнна атрымалася :))))

Елена Горбачёва   20.06.2007 00:11   Заявить о нарушении