Кшталту музы
А я цябе даўно чакаю,
Як Сонца промні на вакне!
А Ты са мной не размаўляеш…
Ты ўсё са мной, ці ужо няма
Цябе? І след згубіуся ў свеце?
Ты і свабода, і турма –
Мая да болю! На камеце
Касмічны рэжаш, мо, абшар,
Шукаеш лепшага служаку…
А я не бачыў нат Твой твар!
Ну пакажыся ж небараку!
Хоць шмат чаго казала мне,
Ніколі не глядзела ў вочы.
Не размауляў з Табою, не.
Пісаў Тваё ўсё, як Ты хочаш!
Ды Час бязлітасна ірве
Кантракт, што гралі струны ветру!
Са мной Ты болей не жывеш.
Твайму я не патрэбен свету…
С мной так хораша Табе ж
Было, як мне было з табою?
Напэўна не, што прэч ідзеш,
Парваушы сувязі з душою…
Дай перад тым, як паляцець,
Пазахапляцца прыгажосцю!
Гімн развітальны дай прапець!
Паслухай без крыўды і злосці.
Даруй мне мой няўмелы слог! –
Надзеяў я Тваіх не спраўдзіў.
Мой гонар дар Твой перамог,
Я сам сабе нахабна здрадзіў…
Хвіліначку! Не адлятай!
Даслухай! Мармачу слюнціва…
Скажы! Сакрэт не пакідай!
Хто ты?.. Смяецца вецер хціва…
снежань 2005г.
Свидетельство о публикации №107052501693