пророческое

 
Супакоілісь стэпы дый высі, мінавала нядобрае ліха.
Першы час навакоў была ціха, а пасля ручаі заняліся -
Разбяглісь уздоўж паваленых сосень, i за імі звінелі ў след
Карагоды саромлівых вёсен дый удалых гагочучых лет.

Хто б памысліў, адкуль узяліся - падняліся і дзеці, і травы.
Між сабою гамоняць дубравы, дый, з рубцамі, хлябы запякліся.
Зеляніна адбіткі пакрыла, узгадаваная дзенным цяплом.
Жэрабё свае мацi-кабыла напітала жывым малаком.

А ў вечар – вось гэта пагада! – як паваліцца сонечны стог,-
Над палямі гуляе прахлада па сагрэтай зямлі басаног.
Ноччу песьня павольна ільецца у цягучы празрысты прастор.
Толькі ў тварах блакітных азер адбіваецца месяца сэрца,
Выкрывая таемны дакор,

Бо пад ранак, у далі заімкнецца,
Зарумяніцца новы Тэрор.


Рецензии
Рэй, по-белорусски было лучше! Зря Вы дали самоперевод. И так всё понятно.
Спасибо!

Ирена Палевич   29.05.2007 11:24     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.