Думкi
Лямпа зноў мая сяброўка.
Ноч. Даўно ўсе спяць, але
Сну няма майму алоўку.
Думкі не пускаюць спаць,
На паперу йсці не хочуць...
Заўтра ж рана ўставаць!..
Белы ліст, у трансе вочы...
Зноў не слухаюць мяне
Думкі-фарбы, як мастака
Пэндзілак-аловак пхне
Літар шэры строй... Пісака
Не адпушчаны спачыць,
Патануць у белым снезе,
Думкі цалкам адключыць!..
Па паперы белай лезе
Незнаёмы літар строй -
Шэрых, брудных ды нязграбных
Няўмелаю ігрой
Думак блытана-нахабных.
Белы снег майго ліста
Брудзяць думкі, ноч нірваны.
Розум просіць жывата,
І паспаць, уставаць бо рана...
24.11.2005г.
Свидетельство о публикации №107052400037